Вольга Радчанка (другая злева), фото «На стройках Минска»

Вольга Радчанка (другая злева), фото «На стройках Минска»

У Мінску прызначылі новага галоўнага архітэктара. Ім стала цяперашні намеснік старшыні камітэта архітэктуры Вольга Радчанка. Пра гэта Tut.by паведамілі крыніцы і пацвердзілі ў Мінгарвыканкаме.

Вольга Радчанка скончыла з чырвоным дыпломам Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а потым (у 2000 годзе) — БНТУ. Пасля гэтага працавала ў «Мінскпраекце». Дарасла там да кіраўніка архітэктурнай майстэрні. Па выніках 2016 года яе група была названая найлепшай у «Мінскпраекце» за аператыўную распрацоўку архітэктурнага праекта навукова-вытворчай базы РУП «Крыптатэх» Дзяржзнака. Будынак будзе ўзведзены па вуліцы Скарыны ў Мінску.

Улетку 2019 года Вольгу Радчанка прызначылі намеснікам старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

— Досвед — гэта свайго роду вакцынацыя ад няўдач. Я заўсёды кажу: «За мной нікога няма». І калі дапушчу памылку, значыць, паспадзявалася на кагосьці, — казала пра сябе Радчанка ў 2017 годзе.

Былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка паводле падазрэння ў атрыманні хабару. У маі на гэтую пасаду прыйшоў Аляксей Мартынаў, які прабыў на пасадзе менш за месяц. Як распавядалі крыніцы, памер даходу і адказнасці на гэтай пасадзе быў несувымерны. Пасаду прапаноўвалі яшчэ некалькім людзям, але яны адмовіліся.

Суд над Паўлам Лучыновічам жа перанеслі, бо ў верасні яго даставілі з СІЗА на Валадарскага ў бальніцу з паралічам ніжняй часткі цела. Ён па-ранейшаму не ходзіць і знаходзіцца на лячэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0