17 снежня ў пункце пропуску «Каменны Лог» памежнікі ў «Вольва» на заднім сядзенні знайшлі дуэльны пісталет.
Машынай кіравала 40-гадовая жыхарка Масквы, яна ехала з Літвы па «зялёным» калідоры. Жанчына патлумачыла, што працуе сцэнарыстам у тэатры, і пісталет з’яўляецца сцэнічным рэквізітам.
Прадмет канфіскавалі для правядзення экспертызы.





