berezinsky.by
На пачатку зімы ў Бярэзінскім запаведніку было зафіксавана цвіценне першацвета — пралескі высакароднай, або пячоначніцы. Асобныя кветкі расліны, характэрнай для ранняй вясны, заўважаныя ў ваколіцах в. Домжарыцы (Лепельскі раён). Пралеску пабачылі на прагрэтым сонцам участку лесу, паведамляе сайт запаведніка.
Бутоны ў расліны закладваюцца яшчэ з восені, але прычынай распускання сталі метэаралагічныя асаблівасці гэтага года. Другое цвіценне звычайна звязана з гарачым і засушлівым надвор'ем у канцы вясны і пачатку лета. Таму можна меркаваць, што анамальна гарачы чэрвень гэтага года паспрыяў гэтаму.





