28-гадовая дзяўчына згубіла тэлефон у аддзяленні аднаго з банкаў Магілёва. Яна пакінула без нагляду свой мабільны коштам 315 рублёў, а калі вярнулася за ім, яго ўжо не было на месцы.
Праваахоўнікі высветлілі, што чужую маёмасць забрала 45-гадовая магілёўка, што стаяла ў чарзе. Замест таго каб паклікаць уладальніцу тэлефона, яна забрала яго сабе.
Жанчыне прыйдзецца адказаць па законе.





