ДТЗ адбылося ў сераду, 18 снежня, каля крамы ў вёсцы Ленькі каля 17 гадзіны.
Школьны аўтобус пры павароце налева не прапусціў сустрэчную «Газель». Кіроўцу грузавіка заціснула, з аўтамабіля яго дасталі ратавальнікі. Пацярпелага забрала «хуткая».
У аўтобусе знаходзіліся дзеці. Ніхто з іх не пацярпеў.





