«Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце», — напісала жанчына.

Пасля такіх слоў некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі прыгразілі падаць заяву ў міліцыю за абразу дзяржаўнай мовы.

«Хай пішуць. Гэта цырк на дроце! — пракаментавала «Нашай Ніве» айцішніца. — У іх не прымуць заяву, доказаў няма. Скрыны — не доказы. Я ў фоташопе такі за чатыры хвіліны зраблю з любым тэкстам».

Сваё рашэнне прынцыпова не вучыць беларускую мову яна тлумачыць так:

«Калі вы хочаце пачуць маё меркаванне, я лічу непрыгожай, непрыемнай, адштурхоўваючай нямецкую мову. Я вучыла яе два гады — толку нуль. Сілком не будзеш любы. Тое ж самае з беларускай мовай. Гэта маё меркаванне і мая псіхасаматыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?