Бізнэсмена Віктара Лемяшэўскага выпусцілі на волю. Пра гэта паведамляюць kp.by і Tut.by.

Паведамляецца, што Лемяшэўскага адпусцілі з СІЗА пад заклад. Таксама пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах на волю да суда выйшлі іншыя фігуранты гэтай справы.

Крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўніка ТАА «ПАК-упраўленне» Віктара Лемяшэўскага, галоўнага бухгалтара ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў» Святланы Лемяшэўскай, былога дырэктара ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў» Сяргея Ахрэмчука, намесніка дырэктара ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў» Івана Пакіслюка былі распачатыя, нагадаем, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па арт. арт. 430 (Атрыманне хабару) і 431 (Дача хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі. 1 ліпеня іх узялі пад варту.

Па гэтай справе таксама затрыманыя два чыноўнікі Мінпрыроды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна