ДАІ пачынае змяняць дазволеную хуткасць на розных участках дарог. «Рэвізію дарожных знакаў» абяцаў кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.
Чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на новыя знакі, якія з'явіліся на трасе Мінск — Мядзель (Р58) на выездзе са сталіцы. Адразу пасля перасячэння МКАД легкавікі могуць ехаць з хуткасцю 120 км/г (+9 км/г не караюцца штрафам).
Мяркуючы па панарамах «Яндэкса», раней тут можна было ехаць з хуткасцю 80 км/г.
Панарама за 2019 год
Панарама за 2014 год