ДАІ будзе больш пільна працаваць з сістэмнымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху. Пра гэта заявіў кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Карзюк.
«Ёсць 8 тысяч кіроўцаў, якія сістэмна парушаюць правілы дарожнага руху. На 3,5 мільёна кіроўцаў — гэта не надта вялікая лічба.
Але ёсць людзі, якія на працягу года парушаюць правілы 100 і больш разоў. Гэта кіроўцы ўзростам да 40 гадоў. Яны парушаюць хуткасць, правілы паркоўкі… Мы свой уплыў перанясем на іх, хто парушае сістэмна.
А хто здзейсніў нейкую памылку ўпершыню, не ўсведамляючы наступствы… Калі пасля правядзення прафілактычнай размовы чалавек зробіць высновы, я думаю што [гэтага будзе дастаткова]. Трэба разлічваць на тых, хто разумее.