ДАІ гатовае забараніць рух матацыклістаў уначы на пэўных вуліцах, жыхарам якія адчуваюць дыскамфорт. Пра гэта заявіў кіраўнік ДАІ Дзмітрый Карзюк, адказваючы на пытанні карэспандэнта «Нашай Нівы».
Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і Дзмітрый Карзюк (справа) таксама любяць пакатацца на матацыклах.
«Два гады таму ў ДАІ з'явіўся невялікі мотабатальён. Мы ўзаемадзейнічаем з рознымі матацыклістамі і нам удаецца дасягнуць паразумення пры такой прафілактычнай працы. тыя, хто гэтага не разумеюць, будуць прыцягвацца да адказнасці.
І нават калі нам давядзецца ў начны час забараніць рух матацыклаў на пэўных вуліцах, мы гатовыя да такой меры.
У асобных гарадах у якасці эксперыменту мы гэта ўжо зрабілі», — патлумачыў ён.