Прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас падпісаў указ аб ганаровай натуралізацыі амерыканскага акцёра Тома Хэнкса. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на офіс грэчаскага лідара.

Паводле паведамлення, акцёр часта адпачывае на выспе Антыпарас, а яго жонка, актрыса Рыта Уілсан, мае грэчаскія і балгарскія карані.

Па законе Грэцыі, ганаровая натуралізацыя прадастаўляецца тым, хто «аказаў выключныя паслугі краіне ці чыя натуралізацыя служыць грамадскім інтарэсам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0