Калі пратэсты зацягваюцца, а ўлады перакрываюць інфармацыйны кісларод, пара браць справу ў свае рукі, вырашылі актывісты з багдадскай плошчы Тахрыр і пачалі друкаваць уласную газету, піша Радыё Свабода

«Ідэя з'явілася, калі мы даведаліся, што ўлады збіраюцца адключыць інтэрнэт. А гэта — складанасці ў зносінах з удзельнікамі пратэсту, у атрыманні навінаў, у асвятленні ўсяго, звязанага з пратэстамі», — кажа Ахмад аль-Шэйх Маджыд, рэдактар газеты «Тук- тук».

Рэдакцыя размешчаная на плошчы, пасярод намётаў пратэстоўцаў. Пішуць і афармляюць артыкула валанцёры, друкуюць газету ў суседніх копіцэнтрах. Наклад — каля дзвюх тысяч асобнікаў.

Назвалі газэту «Тук-тук» у гонар аўтарыкшаў, якія за тры месяцы сталі неад’емнай часткай пратэсту на плошчы Тахрыр. Маленькія машыны служаць і кур’ерамі, і карэтамі хуткай дапамогі. Часта іх кіроўцы, салідарызуючыся з актывістамі, працуюць цалкам бясплатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0