У сацыяльных сетках атрымала папулярнасць відэа, на якім хлопец з усяго размаху кідае на асфальт ката.
Па гэтым факце Касцюковіцкім РАУС праводзіцца праверка, паведамляе прэс-служба МУС.
Асоба маладога чалавека ўстаноўлена — ён з'яўляецца навучэнцам адной з навучальных устаноў райцэнтра. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка, падкрэслівае міліцыя.