Украіна і Газпром падпісалі міравое пагадненне ў інвестыцыйным арбітражы, што адкрывае шлях для заключэння доўгатэрміновых дагавораў на транспарціроўку газу. Пра гэта паведаміў намеснік міністра юстыцыі Украіны Іван Лішчына.

Нагадаем, раней Газпром выплаціў Нафтагазу $2,9 млрд па рашэнні Стакгольмскага арбітражу.

Украіна і Расія дамовіліся аб пакетным пагадненні па транзіце расійскага газу з 1 студзеня 2020. Дагавор аб транзіце будзе заключаны на 5 гадоў з магчымасцю пралангацыі яшчэ на 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0