Швейцарская кампанія Allseas заявіла, што не збіраецца аднаўляць укладванне падводных элементаў трубаправода «Паўночны паток — 2», спыненае з-за санкцый ЗША.
Кампанія пакінула Балтыйскае мора і ўжо рыхтуецца да выканання іншых работ.
21 снежня ЗША абвясцілі аб увядзенні санкцый супраць трубаправода, з-за чаго Allseas і прыпыніла працу над праектам.
Кампаніі, якія добраахвотна выйдуць з расійскага трубаправоднага праекта, змогуць пазбегнуць амерыканскіх санкцый.