Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы аб арганізацыі дагаворных матчаў. Усяго зафіксавана 16 подкупаў удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў і 12 фактаў махлярства, як правіла, звязаных са стаўкамі.

Выстаўлены абвінавачванні па фактах перадачы незаконных узнагароджанняў футбалістам каманд «Нафтан», «Ліда», «Орша», «Хімік», «Нёман-Агра», «Гомель» за забеспячэнне абумоўленых вынікаў. Абвінавачаным у подкупе спартсменаў інкрымінавалася перадача грошай валейбалістам каманды «Камунальнік-Магілёў» за забеспячэнне неабходнага выніку.

У найбліжэйшы час матэрыялы будуць перададзеныя пракурору.

Яшчэ ў сакавіку МУС інфармавала пра тое, што міжнародная злачынная група арганізоўвала дагаворныя матчы ў розных відах спорту.Пераважна гаворка ішла пра паядынкі ў чэмпіянаце і кубку краіны па футболе ў 2017 і 2018 гадах. Факты арганізацыі дагаворных матчаў выявілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Першыя затрыманні і арышты зламыснікаў пачаліся зімой 2019-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0