У акупаваным Крыме Расія правяла сумесныя вучэнні Паўночнага і Чарнаморскага флатоў. За вучэннямі назіраў Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
Фота: kremlin.ru.
Падчас вучэнняў выконваліся ракетныя стрэльбы, у тым ліку крылатымі ракетамі і гіпергукавай аэрабалістычнай ракетай. У вучэннях былі задзейнічаны больш за 30 караблёў, падводная лодка Чарнаморскага флоту і больш за 40 лятальных апаратаў ваенна-касмічных сіл Расіі.
«Вучэнні прайшлі паспяхова», — паведаміў Пуціну галоўнакамандуючы ВМФ Расіі Мікалай Яўменаў пасля iх заканчэння. Пуцін аддаў загад аб завяршэнні вучэнняў і згортванні групоўкі.
0
0
0
0
0
0