Трагічны выпадак адбыўся ў адной з кватэр шматкватэрнага дома ў Мінскай вобласці 11 студзеня. Дзяўчынка без прыкмет жыцця была выяўленая бацькам у ванным пакоі, паведамляе СК.
Падчас агляду месца здарэння следча-аператыўнай групай на яе целе выяўленыя цялесныя пашкоджанні, характэрныя для электратраўмы. Таксама ў ваннай быў знойдзены падключаны да электрычнай разеткі падаўжальнік з падключанай зараднай прыладай і мабільным тэлефонам.
Следчыя разглядаюць усе версіі, прыярытэтная — грэбаванне правіламі бяспекі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.