Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс на разгляд Дзярждумы законапраект аб папраўках да Канстытуцыі.

Паводле тэксту дакумента, прапануецца змяніць 22 артыкулы асноўнага закона.

Па праекце паправак мяркуецца, у прыватнасці, канстытуцыйна ўстанавіць мінімальны памер аплаты працы не ніжэйшы за велічыню пражытачнага мінімуму, абавязаць прэзідэнта прызначаць зацверджаныя Дзярждумай кандыдатуры віцэ-прэм'ераў і міністраў і даць кіраўніку дзяржавы паўнамоцтвы па фарміраванні Дзяржсавета. Таксама прапануецца павысіць да 25 гадоў цэнз аселасці для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і абмежаваць двума тэрмінамі знаходжанне адной асобы на чале дзяржавы. Акрамя гэтага, прадугледжана вынясенне гэтага закона на агульнарасійскай галасаванне.

Агульнарасійскае галасаванне па гэтым пытанні можа прайсці ў красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0