7 студзеня дзіцячыя гульні скончылася трагедыяй, пішуць «Моцныя навіны» Гомеля. Хлопцы знайшлі петарду, якая пасля выбухнула ў руках аднаго з хлапчукоў. «Выбухной хваляй абпаліла ўсё цела. На ім згарэла адзенне, ёсць глыбокія апёкі тулава і ног. Апёкі рагавіцы абодвух вачэй, разрыў вушной барабаннай перапонкі», — пералічвае Ірына, сястра пацярпелага.
У той дзень Цімур разам са старэйшымі суседскімі дзецьмі гуляў у сваім мікрараёне, калі ім на дарозе трапілася нечая неспрацаваная петарда. Што адбывалася далей, вызначыць так і не змаглі. Па адной з версій, з чацвёртакласніка пажартавалі, сказаўшы, што гэта дымавая шашка. Па іншай версіі — усе дзеці былі ўпэўненыя, што так яно і ёсць. Вынік жаласны: у руках Цімура падпалілі петарду, пры выбуху хлопчыку адарвала кісць правай рукі. «Пра тое, каб яе захаваць ці аднавіць, размова не ішла, яе проста разарвала на месцы», — піша Ірына у сваім інстаграме.
Дзіця тэрмінова шпіталізавалі. Пасля аперацыі на руцэ высветлілася, што ёсць унутраныя разрывы кішачніка. Экстранна правялі яшчэ адну аперацыю — была выдаленая частка кішачніка. Але і гэта яшчэ не ўсё: хлопчыка яшчэ чакае аперацыя на вуху і рэабілітацыя.
Тыдзень таму, 16 студзеня, хлопчыка перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне. Сваякі рыхтуюцца да набыцця пратэза, але разумеюць, што гэта запатрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. У сям'і Цімура пяцёра дзяцей, таму дарагое лячэнне будзе не па кішэні сваякам. Таму яны вырашылі звярнуцца па дапамогу да сяброў і знаёмых. «Не чакалі такога водгуку. Вельмі шмат неабыякавых. Велізарны ўсім дзякуй!» — піша сястра Цімура.
Неабыякавыя беларусы, даведаўшыся пра інцыдэнт, стварылі петыцыю з патрабаваннем забараніць петарды ў краіне. «Спалох, траўмы, сардэчныя прыступы, апёкі, калецтва і нават смяротны канец — пастаянныя спадарожнікі выкарыстання дадзеных піратэхнічных сродкаў дзеля забавы, — пішуць актывісты. — Чаму мы павінны кожны год закрываць вочы на тысячы ахвяр і беспакараныя хуліганскія паводзіны, якія часта трапляюць нават у рамкі Крымінальнага кодэкса?
Калі вы хочаце дапамагчы Цімуру, то можна пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле 300 — г.Гомель, вул.Фрунзэ, 6а; УНП 400207877; МФА AKBBBY21300:
- беларускія рублі — транзітны рахунак BY91AKBB38193821002553000000 на дабрачынны рахунак BY33AKBB31340000432683020300 ў філіяле за 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы
- еўра — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY55AKBB31340000432733020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы
- расійскія рублі — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY70AKBB31340000432723020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы
- даляры ЗША — транзітны рахунак BY33AKBB38193821023673000000 на дабрачынны рахунак BY03AKBB31340000432703020300 у філіяле 300/ Аперацыйная служба, бестэрміновы
Прызначэнне плацяжу: Залічэнне на рахунак Смыка Ігара Міхайлавіча для збору грашовых сродкаў на лячэнне і пратэзаванне рукі дзіцяці Смыка Цімура Ігаравіча.
Ажыццявіць дабрачынны плацеж можна як ва ўстановах банка, так і з дапамогай паслугі «Адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)» у інфакіёсках, Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.





