На думку кітайскіх даследчыкаў, найбольш верагодныя носьбіты новага тыпу каранавіруса — змеі. Пра гэта паведамляе Journal of Medical Virology.

Даследаванне правялі спецыялісты Цэнтральнай школы базавых медыцынскіх навук пры Пекінскім універсітэце, Першай бальніцы Гуансійскага ўніверсітэта традыцыйнай кітайскай медыцыны, Уханьскага інстытута біяінжынерыі і шэрагу іншых цэнтраў.

Так, навукоўцы вывучылі ДНК розных жывёл і высветлілі, што змеі найбольш верагодныя пераносчыкі хваробы.

Адзначаецца, што змеі прадаваліся на цяпер закрытым аптовым рынку морапрадуктаў «Хуанань» у горадзе Ухань, які з'яўляецца ачагом распаўсюду пнеўманіі новага тыпу.

На дадзены момант колькасць захварэлых у Кітаі складае 617 чалавек. Таксама вядома пра 17 смяротных выпадкаў, усе яны зарэгістраваныя ў правінцыі Хубэй, сталіцай якой з'яўляецца Ухань.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?