Жанчына загінула пад коламі вялікагруза ў Баранавічах, паведамляе абласное ДАІ.
ДТЗ адбылося сёння каля 13:20.
35-гадовы жыхар Баранавічаў на грузавым аўтамабілі «DAF», рухаючыся па вуліцы Бадака, здзейсніў наезд на 62-гадовую жанчыну. Яна пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Медыкі, што прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць жанчыну, і яна ад атрыманых траўмаў памерла.





