Днём 18 студзеня адзін з пакупнікоў крамы «Капеечка» на вуліцы Савецкай у Бабруйску спрабаваў схаваць пад куртку гарэлку і марожанае. Яго заўважыла прадавец крамы, паведамляе «Камерцыйны кур'ер».
Мужчыну спрабавалі перагарадзіць выхад з крамы, але ён вырваўся і кінуўся бегчы. У пагоню за ім пусціўся працаўнік «Капеечкі», а па сігнале трывожнай кнопкі ўжо выехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Праз паўкіламетра пагоні выкрадальніка ўдалося затрымаць.
Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 206 КК РБ — «Рабаванне».





