Літоўскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Узбекістана, які, надзеўшы падшытую фольгай вопратку, незаконна перайшоў беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе «Фергана» са спасылкай на службу аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.

Інцыдэнт здарыўся 22 студзеня. Падазронага чалавека ў камуфляжы і з торбай заўважылі дзякуючы сістэме відэаназірання. Мужчына перасёк мяжу і сышоў углыб Літвы праз лес. Неўзабаве на месца здарэння прыбыў кінолаг з аўчаркай, якая дапамагла выявіць схаваную пад яловымі галінкамі мужчынскую вопратку, чаравікі, шапку, пальчаткі. Рушыўшы ўслед за сабакам, яны ўбачылі парушальніка мяжы і затрымалі яго. Ім аказаўся 37-гадовы грамадзянін Узбекістана.

Выяўленыя ў лесе адзенне і шапка былі падшытыя фольгай. Узбек спадзяваўся, што такім чынам ён зможа падмануць устаноўленыя на мяжы цеплавізары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0