У сярэдзіне снежня 2019 года Ахова птушак Бацькаўшчыны зладзіла экспедыцыю ў Гарадоцкі лясгас, каб расказаць мясцовым леснікам пра асаблівасці жыцця рэдкага грызуна — палятухі — і разам з імі паставіць фотапасткі ў найбольш імаверных месцах пражывання гэтага звярка. І ён сапраўды трапіў у кадр!

Палятуха трапіла на камеру-фотапастку.

Палятуха трапіла на камеру-фотапастку.

Беларускія вучоныя і прыродаахоўнікі не бачылі палятуху пасля 1996 года, пакуль яе зноўку не знайшлі ў 2017 годзе актывісты АПБ Дзяніс Кіцель і Андрэй Абрамчук. Ужыўшы новую методыку, яны знайшлі некалькі участкаў палятухі і ім цудам удалося сфатаграфаваць гэтага начнога звярка.

Палятухі — начныя асцярожныя звяркі, таму знайсці іх, а тым больш сфатаграфаваць, вельмі складана. З дапамогай фотапастак спецыялісты маюць больш магчымасцяў адшукаць новыя месцы іх пражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0