Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на Сусветным форуме памяці Халакосту ў Ізраілі паставіў у адзін шэраг антысемітызм і русафобію. Заява Пуціна адбылася падчас адкрыцця помніка героям і абаронцам Ленінграда «Свечка памяці», піша РИА Новости.

«Тут, як і ў Расіі, разумеюць значнасць урокаў Другой сусветнай вайны, не дазваляюць свету забыцца, да чаго прыводзіць нацыянальны эгаізм, разлад, садзейнічанне любым формам шавінізму, антысемітызму і русафобіі», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Пуцін не ўдакладніў, з якога боку і ў чым менавіта заключаецца русафобія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?