БЧ укараніла ў цягніках міжнародных ліній mPOS-тэрміналы для аплаты паслуг па банкаўскіх картках плацежных сістэм Visa і Mastercard.
З дапамогай mPOS-тэрміналаў пасажыры змогуць карткай разлічвацца ў цягніках БЧ за гарбату і пасцелю, празмерную ручную паклажу і паслугі вагона-рэстарана.
Да 2020 года аплаціць паслугі банкаўскай карткай можна было толькі пры знаходжанні цягніка на тэрыторыі Беларусі. Цяпер mPOS-тэрміналамі абсталявалі ўсе цягнікі міжнародных ліній.
Аплатныя аперацыі ў цягніках магчымыя пры наяўнасці ўстойлівай мабільнай сувязі.





