Ва Украіне 23 студзеня з калоніі выйшаў на свабоду зняволены, якога ў 1996 годзе суд Крыма прысудзіў да расстрэлу, паведамляе fakty.ua.
Мужчыну завуць Ігар Назаранка, яму 51 год. Яго судзілі за забойства і махлярства. Злачынства было здзейснена на тэрыторыі Крыма. Падрабязнасці злачынства невядомыя з-за даўнасці гадоў.
Назаранка быў адным з апошніх ва Украіне, каго прысудзілі да смерці. Аднак ураджэнцу Казахстана пашанцавала, бо ў другой палове 1996 года ва Украіне быў абвешчаны мараторый на расстрэлы. Пазней, у 2000-м, расстрэл быў заменены пажыццёвым зняволеннем.
Праз 25 гадоў абвінавачаны ў забойстве мужчына выходзіць на волю. Гэта адбылося дзякуючы амністыі.
Назаранка быў амніставаны яшчэ падчас прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі, у 2017 годзе.





