Адсвяткаваўшы грандыёзным аншлагавым канцэртам летась свой юбілей, Віктар нецярпліва чакае новай сустрэчы з мінскай публікай!

Цягам юбілейнага года Віктар Шалкевіч не спачываў на лаўрах. Музыка выдаў чарговую кнігу, рыхтуе калядную оперу «Галілейская гісторыя», наведаў з канцэртам Грузію і іншыя замежныя краіны.

— Зараз я дапісваю раман і оперу, шукаю сюжэты для новых песень, радуюся жыццю, — дзеліцца Вiктар Шалкевiч. — Яно не зрабілася лягчэйшым — як працаваў, так і працую. І канешне ёсць чым новым здзівіць гледачоў на канцэрце: спецыяльна да імпрэзы будуць перавыдадзеныя на дысках альбомы «За 100 крокаў ад Вострае Брамы» і самы першы альбом 1992 года «Правінцыя».

Адметна, што ў гэтым годзе праграма канцэрта будзе складзена ў тым ліку па заяўках слухачоў. Свае замовы вы можаце даслаць на пошту [email protected] ці пакінуць на старонках імпрэзы ў сацыяльных сетках: Фэйсбук, Укантакце.

Запрашаем усіх наведаць традыцыйны зімовы канцэрт барда Віктара Шалкевіча ў Мінску!

Цана квіткоў ад 1 да 33 рублёў. Квіткі без нацэнкі — каса Палаца прафсаюзаў

Інфалінія: (44) 5517706, (29) 8517706.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0