За каго Чалы галасаваў на ўсіх наступных прэзідэнцкіх выбарах? Пра гэта ён расказаў у праграме «Ток» з Настассяй Роўдай.

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

Сяргей Чалы. Фота Надзеі Бужан

— У 2001-м я галасаваў за Ганчарыка. Хаця тады я пазнаёміўся з Мілінкевічам, ён узначальваў штаб Домаша. Я ўсур’ёз разлічваў, што Домаш можа стаць кандыдатам, я нават разглядаў магчымасць прапанаваць свае паслугі, бо гэта сапраўды быў кандыдат, за якога можна было ўзяцца. У яго была добрая гісторыя, ён добра выглядаў, ён рэгіянал, яго біяграфію можна было зрабіць часткай праграмы, калі б ён стаў першым адзіным — тады ж упершыню з’явілася ідэя адзінага кандыдата. Потым, калі атрымаўся партыйны дзеяч, гэта ўсіх засмуціла.

Пасля галасаваў за Мілінкевіча — проста я ўжо асабіста быў з ім знаёмы. У 2010 годзе я галасаваў за Міхалевіча. Я разумею, што выбар даволі дзіўны…

— Патлумачце.

— У нас жа як працуе: кожныя новыя выбары — гэта шмат у чым адмаўленне папярэдніх. Што такое 2010 год? «Мы не будзем такія, як Мілінкевіч, мы будзе больш рашучыя ў плане Плошчы, мы пойдзем да канца». Пры гэтым калі задаеш пытанні: а што ж вы будзеце рабіць на холадзе, калі да вас прыйдзе, напрыклад, 100 тысяч чалавек? — «Няважна».

У «Саўзпарку» ёсць серыя пра гнома з бізнэс-планам: пункт 1 — збіраем бруднае адзенне, пункт 2 — тры пытальнікі, пункт 3 — профіт. «Збіраем людзей на Плошчу — 3 пытальнікі — профіт» — такі быў бізнэс-план. Усе былі аслепленыя гэтай ідэяй.

Мы ўжо тады з Алесем Міхалевічам распрацоўвалі ідэю — яна проста не была заўважана — якраз «мірных перамен», якая пасля развівалася.

— Знаёмы слоган!

— Канечне! Гэтая ідэя была народжаная менавіта тады, яна была выпрацавана як антытэза. Прычым не ясна было, чым гэта ўсё скончыцца. Тое, што «крывавая нядзеля» адбылася, — дык да гэтага і ішло. Было шмат званочкаў, якія казалі, што да гэтага справа ідзе, што сілавы варыянт становіцца больш прымальным, што задача сілавікоў — напужаць прэзідэнта, а пасля яго ж выратаваць і расказваць: «Ну, ты ж разумееш, што мы цябе ад рэвалюцыі выратавалі — ты нам цяпер вінен, абавязаны сваім абраннем!» Што і адбылося. Таму я галасаваў за Міхалевіча як за чысціню эксперыменту.

— І 2015-ы — за Караткевіч, бо мірныя перамены?

— Так, гэта працяг гэтай думкі.

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?