Гэта вынік сацыялагічнага даследавання расійскага «Левада-цэнтра».

Лідарам даверу расіян застаецца Уладзімір Пуцін, хоць яго рэйтынг і ўпаў з 59 % у лістападзе 2017-га да 35 % у студзені 2020-га.

На другім і трэцім месцах — міністры абароны і замежных спраў Расіі Сяргей Шайгу і Сяргей Лаўроў.

Лідары псеўдаапазіцыйных партый Уладзімір Жырыноўскі і Генадзій Зюганаў цешацца даверам 14 і 7 % расіян адпаведна.

З апазіцыйных дзеячоў у спіс трапіў толькі антыкарупцыйны актывіст Аляксей Навальны, але яго рэйтынг трымаецца на нязменным з 2018 года ўзроўні 3 %. Варта адзначыць, што ён у чорным спісе на федэральных тэлеканалах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?