У адным з аддзелаў міліцыі Гомеля проста ў кабінеце застрэліўся мужчына, паведамляе телеграм-канал Nexta. Ва УУС Tut.by пацвердзілі факт інцыдэнту.

— Днём 11 лютага ў Чыгуначным РАУС Гомеля адбылося надзвычайнае здарэнне, што пацягнула смерць чалавека. Усе матэрыялы праверкі, у тым ліку відэа з камер назірання, перададзеныя ў СК. Там праводзяць праверку, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС вобласці Віталь Прыстромаў.

Паводле інфармацыі Nexta, аднаму з мясцовых паляўнічых пры праходжанні чарговай медыцынскай камісіі паставілі дыягназ з галіны псіхіятрыі. На наступны дзень да мужчыны прыйшоў участковы і забраў як стрэльбу, так і патроны, — яго захворванне больш не дазваляла іх захоўваць па законе. Пасля гэтага міліцыянты далі гамельчуку паўгода, каб прадаць зброю.

Днём 11 лютага мужчына, па непацверджанай інфармацыі, прыйшоў у РАУС і папрасіў сфатаграфаваць стрэльбу, каб размясціць аб'яву аб продажы. Зброю мужчыну далі. Ён нібыта праціраў яе ад пылу, супрацоўнік, пад наглядам якога ўсё адбывалася, на нейкі момант адвярнуўся — і паляўнічы зарадзіў стрэльбу і стрэліў сабе ў галаву. Мужчына загінуў на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0