Агенцтва Reuters запускае новае падраздзяленне, якое будзе дапамагаць Facebook змагацца з недакладнымі публікацыямі.

У Reuters пацвердзілі, што Facebook будзе плаціць агенцтву за праверку даных, аднак адмовіліся назваць суму.

Падраздзяленне будзе звяртаць увагу на матэрыялы, якія зацікавілі альбо Facebook, альбо рэдакцыю Reuters. Эксперты будуць дзяліцца сваімі высновамі ў блогу, які Facebook плануе выкарыстоўваць, каб пазначаць допісы з фэйкамі як ілжывыя. Гэтыя допісы перамесцяць у канец стужкі навін, каб абмежаваць іх распаўсюджванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0