Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Прычына ў тым, што ў эстонскім горадзе Отэпя, дзе павінны былі прайсці спаборніцтвы, няма снегу, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Інспектар Міжнароднага саюза біятланістаў 12 лютага пабываў у Раўбічах, каб ацаніць гатоўнасць аб'екта да спаборніцтваў. Там актыўна робяць штучны снег, працуюць нават пры плюсавой тэмпературы, а 20 лютага пачнецца ўкатка трасы.

Чэмпіянат мусіць пачацца 26 лютага. Міжнародны саюз біятланістаў абяцае Беларусі кампенсаваць усе выдаткі.

Трэба сказаць, што ЧЕ па біятлоне не надта цікавае відовішча і не ідзе ў параўнанне з чэмпіянатам свету, што стартуе сёння ў паўночнай Італіі.

Дарэчы, год таму чэмпіянат Еўропы па біятлоне ўжо праводзіўся ў Раўбічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0