Курс амерыканскай валюты працягвае расці трэці тыдзень запар (нязначны адкат быў толькі ўчора). Прычым сёння ён узяў псіхалагічную мяжу ў 2,2 рубля.

Сёння на таргах у Мінску даляр вырас на 0,0082 да 2,2001 беларускага. 

Абсалютны рэкорд быў 10 лютага 2016 года: 2,2069 беларускага за даляр (з улікам пазнейшай дэнамінацыі).

1 студзеня 2020 года курс амерыканскай валюты складаў 2,1085. З пачатку года даляр падаражэў на 9 капеек (4,5%).

Еўра сёння падаражэў на 0,0008 да 2,3931.

Расійскі рубель зніжаецца на 0,0195 да 3,4605 за 100 адзінак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0