Здарэнне адбылося каля дома №25 па пр. Машэрава ў Мінску, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Кіроўца аўтобуса, які рухаўся па маршруце №59, пры развароце не ўлічыў габарыты аўтобуса і сутыкнуўся з іншым аўтобусам, што рухаўся ў спадарожным напрамку.
Пацярпелых у ДТЗ няма. Але рух у другой і трэцяй палосах ускладнены.





