На працягу паўгода ішло ўзгадненне дакументаў, мантаж канструкцыі, усталёўка пасадачнай платформы і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі ля кола агляду ў Гродне (яно месціцца ў парку імя Жылібера). Ілюмінацыя атракцыёна, які ўжо заўтра будзе запушчаны ў Гродне, з'яўляецца адной з самых сучасных у СНД. 

Працягласць паездкі на коле — каля 10 хвілін. За адну паездку ацаніць панарамны від на Гродна змогуць адначасова 96 чалавек. Дзякуючы шкляному афармленню кабінак, агляд адкрыты на 360 градусаў. Парадуе і кошт атракцыёна. Кошт квітка на кола — усяго 4 рублі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?