Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Генеральнага штаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, паведамляе БелТА.
Генерал-маёр Ігар Кароль прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.
Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — прызначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. На пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, што ён раней займаў, — прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.
На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.
Таксама Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў, паведамляе БелТА.
Палкоўнікам Сяргею Гладышаву, Канстанціну Кучынскаму, Ігару Дземідзенку і Сяргею Зайцаву прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра. Палкоўніку міліцыі Ігару Шчарбачэні прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.





