У Докшыцкім раёне загінуў бізнэсмен Валер Янчак. Ён дырэктар будаўнічай кампаніі «ЯВГ-сэрвіс». Назва бізнэсу ўтвораная ад абрэвіятуры яго імені, імені па бацьку і прозвішча.

Інфармацыю пра трагічную гібель бізнэсмена «Нашай Ніве» пацвердзілі яго жонка і пляменніца.

Валерыю Янчаку было 37 гадоў.

Валер Янчак, фота Ok.ru

Валер Янчак, фота Ok.ru

Абставіны гібелі пакуль невядомыя. Але сваякі Янчака кажуць, што трагедыя здарылася на паляванні, а ў бізнэсмена выпадкова стрэліў старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук.

Цікава, што старшыня райвыканкама не затрыманы. 

«Наша Ніва» звязалася з Пінчуком. Ён катэгарычна адмовіўся гаварыць на гэтую тэму.

Сваякі загінулага таксама пакуль падрабязна не каментуюць трагедыю.

«Уся сям’я ў шоку, ніхто не чакаў такога выніку. Цяпер усе ў доме маці Валера, там пры ёй дзяжурыць хуткая», — распавяла «Нашай Ніве» цёшча Андрэя Янчака, роднага брата загінулага.

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук. Фота Sb.by

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук. Фота Sb.by

Пра гэтую трагедыю паведаміў і Следчы камітэт. Завялі крымінальную справу па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Высвятляюцца абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?