hcdinamo.by

hcdinamo.by

Мінскае «Дынама», магчыма, упершыню ў гісторыі завершыць сезон у Кантынентальнай хакейнай лігі на абсалютным апошнім месцы. Гэта стала вядома пасля таго, як рыжскае «Дынама» перамагло ў гасцях «Куньлунь» 2:1

Такім чынам, адставанне «зуброў» ад латвійскай каманды склала ўжо чатыры ачкі (37 супраць 41). «Дынама» засталося згуляць два матчы. Каб абагнаць рыжан, трэба выйграць у двух матчах, але каб латвійцы не набралі ніводнага бала.

Каманда, што займае апошняе месца ва Усходняй канферэнцыі («Трактар»), мае 54 балы.

«Дынама» з 60 матчаў прайграла ў 47. «Дынама» закінула 128 шайбаў, прапусцілі 224 шайбы. У рыжскага «Дынама» 183 прапушчаныя шайбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна