kp.ru

kp.ru

Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў, які 18 лютага пакінуў расійскі Першы канал, хутчэй за ўсё, будзе весці новае забаўляльнае шоу на тэлеканале «Пятніца». Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда» са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што ў Шэпелева была тайная сустрэча з гендырэктарам канала Мікалаем Картозія, дзе яму было прапанавана весці шоу. «Не такое «жоўтае», як «Насамрэч», што Шэпелева вельмі ўзрадавала», — адзначае крыніца.

Па словах калег тэлевядучага па шоу, вядучы атрымліваў штомесяц пяць мiльёнаў расійскіх рублёў (каля 78 тысяч даляраў), але захацеў павышэння акладу.

Дзмітрый Шэпелеў родам з Мінска, пачынаў кар'еру на беларускім радыё, працаваў на БТ і АНТ. З 2004 па 2014 вёў перадачы і на расійскіх, і на ўкраінскіх каналах. У апошні час працаваў толькі ў Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна