Авіякампанія «Белавія» працягвае палёты ў Італію, вярнуць квіткі можна толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны купляліся. Так у авіякампаніі пракаментавалі звароты, якія тычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію, паведамляе БЕЛТА.

«Па сітуацыі на 24 лютага ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма. Мы выконваем палёты па маршрутах Мінск — Мілан — Мінск і Мінск — Рым — Мінск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме», — адзначылі ў «Белавія».

Таму зварот квіткоў магчымы толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся, звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.

Як паведамлялася, на поўначы Італіі ў шэрагу гарадоў з-за каранавіруса уведзены каранцін. Усяго ў закрытых зонах пражываюць больш за 50 тыс. чалавек. У Італіі ад каранавіруса памерлі пяць чалавек, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння больш за 200.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна