Інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку мінулага года, паведамляе sb.by.

29-гадовы ўкраінец ехаў на цягніку Кіеў — Санкт-Пецярбург. Падчас праверкі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Цяруха» службовы сабака знайшоў пакецік з раслінным рэчывам, які належаў пасажыру. Паводле заключэння экспертызы, гэта была марыхуана. Восем доз было знойдзена ў кішэнях адзежы.

Мужчына прызнаўся, што з'яўляецца наркаманам са стажам. У ходзе следства было ўстаноўлена, што ён ехаў у Беларусь на спатканне з жонкай-расіянкай. Паколькі з Расіі пасажыр быў дэпартаваны за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, муж і жонка планавалі сустрэцца на «нейтральнай тэрыторыі». Рамантычнага спаткання не адбылося. Мужчыну арыштавалі, завялі крымінальную справу па двух артыкулах антынаркатычнага заканадаўства нашай краіны.

— Суд Гомельскага раёна асудзіў грамадзяніна Украіны на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, — паведаміў Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч. — Прысуд уступіў у сілу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна