16 студзеня на МКАД камера зафіксавала перавышэнне хуткасці БМВ: замест належных 90 км/г машына неслася 229 км/г, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Парушальніка знайшлі на наступны дзень. Прычым мужчына спрабаваў сысці ад пагоні.

У дачыненні да яго склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. У выніку мужчыну пазбавілі правоў на 2 гады і аштрафавалі на 35 базавых велічыняў (945 рублёў).

Раней 31-гадовы мужчына ўжо трапляў у поле зроку міліцыянтаў. На Dodge Stealth ён таксама спрабаваў сысці ад пераследу. Аднак зрабіць гэта яму не ўдалося — парушальніка затрымалі. Медыцынскі агляд паказаў, што ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. Тады парушальніка пазбавілі правоў на 5 гадоў і аштрафавалі на 100 базавых велічынь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?