Жыхарка вёскі Дубой Столінскага раёна звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы збожжа. Аператыўнікі адшукалі злодзея: ім аказаўся прадавец гэтага збожжа, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жанчына патлумачыла міліцыянтам, што купіла пяць мяшкоў збожжа, якія захоўвала ў незамкнёнай прыбудове на двары. На наступны дзень, выявіўшы прапажу трох мяшкоў, гаспадыня паразмаўляла з прадаўцом. Ён адразу ж прызнаўся, вярнуў скрадзенае і папрасіў не звяртацца ў праваахоўныя органы.

Праз пару дзён у пацярпелай зноў знікла частка збожжа. Прапажу яна знайшла ўжо ў хляве ў суседкі. Аднавяскоўка патлумачыла: тавар купіла ў аднаго з жыхароў вёскі. Жанчыны высветлілі, што ў іх адзін пастаўшчык, і заявілі ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі: крадзеж здзейсніў раней судзімы вясковец 1997 нараджэння. Мужчына распавёў, што прыцягваў для справы таварышаў. Атрыманыя грошы фігуранты выдаткавалі на алкаголь. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?