Незвычайную куплю ажыццявіў жыхар Івацэвічаў. Пакупнік разлічыўся за канапу кучай 1-рублёвых манет. Прадаўцы налічылі 600 штук. Астатнюю частку сумы мужчына даплаціў папяровымі грашыма, піша Першы рэгіён.

Паводле Нацбанка, вага аднарублёвай манеты — 5,60 грама. Значыць, 600 манет, якія прынёс пакупнік — гэта 3 кілаграмы 360 грамаў грошай.

Сітуацыя прадаўцоў павесяліла, яны кажуць, што такім чынам у іх яшчэ не куплялі. Некаторы час прыйшлося патраціць на пералік, але затое атрымалася вось гэта відэа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна