29 лютага ў прасторы «КХ» (вул. Халтурына, 2/1) адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Цягам дня з вамі — пісьменнікі, інтэлектуалы, музыкі, выдаўцы і іншыя героі нашага часу.

Праграма:

12.00-12.20 Сяргей Амяльчук «Кароль Маціяш I Корвін і паэтка Ніна Мацяш. Разгадка роду».

12.20-12.40 Яўген Бяласін: «Што літаратура, а што не». Спроба вобразна-мікраэсэістычнага вызначэння.

12.40-13.10 Ганна Янкута, Ігар Крэбс і Юля Цімафеева з прэзентацыяй навінак серыі: Фернанду Песоа, Энхедуанна, Георг Гайм, Стывен Крэйн.

13.10-13.40 «Калі прыгледзецца — Марс сіні»: прэзентацыя антырамана Змітра Вішнёва.

13.40-14.00 Белліт за 5 хвілін: буктрэйлеры Прэміі Гедройца-2019 з Таццянай Нядбай.

14.00-14.40 Што засталося ад беларускай класікі? Размова пра канон з Ганнай Севярынец.

14.40-15.10 «Мае 90-я» з Альгердам Бахарэвічам.

15:10-15.40 «Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы». Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам рамана Джэрома К. Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі» Паўлам Касцюкевічам.

15.40-16.40 Маналогі з Богам: гутарка з Валянцінам Акудовічам.

16.40-17.00 Прэзентацыя кнігі «Уводзіны ў філасофію» з яе ўкладальнікамі Паўлам Баркоўскім і Анатолем Сідарэвічам.

17.00-18.00 Дзмітрый Строцаў з прэзентацыяй кнігі аднаго верша «Отец и сын» і паэты круга «Мінскай школы» (Надзея Кахновіч, Наста Кудасава, Вольга Злотнікава, Таццяна Светашова, Таццяна Скарынкіна).

18.00-19.00 Дыскусія «Перакласці на родную канапу. Сучасны мастацкі пераклад у дзеянні». Удзельнікі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева і Ганна Янкута. Мадэратар Павал Касцюкевіч («Вандроўная кнігарня»).

19.00-20.00 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Уладзімір Глазаў, Юлія Цімафеева, Дар’я Бялькевіч.

20.00-20.30 Музычны эпілог ад Lear (акустычны выступ).

20:30 завяршэнне фестывальнага дня.

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.

Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!», «Дуду», а таксама кнігі выдавецтваў «Логвінаў», «Галіяфы», «Янушкевіч», «Arche» ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

«Pradmova» — пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць ад 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Штогод у ім бяруць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзясяткаў разнастайных імпрэз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0