У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула» (Стаўбцоўскі раён) 29 лютага — 1 сакавіка адсвяткуюць Масленіцу і выпекуць велізарныя бліны, паведамілі БелТА ў Мінаблвыканкаме.

У праграме — традыцыйныя масленічныя забавы і конкурсы, дзіцячы хэндмэйд, майстар-клас па народных танцах, батлейка. Запланаваная і камандная гульня па выпечцы бліноў — будуць пячы блін дыяметрам больш за 2 метры.

Кульмінацыяй свята стане спальванне пудзіла Зімы на цэнтральнай пляцоўцы комплексу і карагод вакол вогнішча.

Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» ад 2010 года адкрыты для наведнікаў. Тут можна ўбачыць стаянку старажытнага чалавека, пляцоўку славянскіх культаў, прыстань і паселішча варагаў, гатычны квартал, залу шляхецкай славы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?