У Беларусі новы віцэ-прэм'ер. Ім стаў Юрый Назараў (экс-кіраўнік Беллеспаперапрама), паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.

Лукашэнка сёння падкрэсліў, што Назараву трэба будзе курыраваць ключавы і найважнейшы для краіны кірунак. Гэта нафтахімічны комплекс краіны. Раней гэты напрамак курыраваў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка

«Я б прасіў, каб вы ўключыліся ў працу і забяспечылі гэты ўчастак», — сказаў кіраўнік дзяржавы Назараву, піша БЕЛТА.

Юрый Назараў нарадзіўся ў 1962 г. у Горках Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя зносіны».

З 1983 года па 1988 год працаваў ляснічым Зуброўскага лясніцтва, інжынерам па ахове лесу і паляўнічай фаўны, галоўным ляснічым Гарэцкага лясгаса. У 1988—2001 гадах з'яўляўся в.а. дырэктара, дырэктарам Гарэцкага лясгаса.

З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Саўміне, з 2004 па 2010 год — намесніка міністра лясной гаспадаркі.

У 2010-2013 гг. — намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У снежні 2013 г. быў прызначаны кіраўніком канцэрна «Беллеспаперапрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0