Фота з інстаграма Крышціяну Раналду
Маці партугальскага форварда «Ювентуса» Крышціяну Раналду Далорэс Авейру шпіталізавана пасля інсульту. Пра гэта паведамляе Mais Futebol.
Авейру знаходзіцца ў свядомасці, яе стан стабільны. Паведамляецца, што дактары правядуць шэраг тэстаў з мэтай усталяваць сур'ёзнасць наступстваў інсульту.
У 2019 годзе Авейру прызналася, што зноў сутыкнулася з ракам грудзей: маці футбаліста ўжо аперавалі ў 2007 годзе. У эфіры партугальскага тэлебачання жанчына прызналася, што зноў перажыла хірургічнае ўмяшанне і прайшла курс радыётэрапіі.





